Турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай мовы”

24.04.2024

24 красавіка для вучняў 5 “А” класа прайшоў  турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай мовы”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікам былі прапанаваны розныя конкурсы: “Размінка”, “Перакладчыкі”, “Фразеалагізмы”, “Расшыфруй прыказку”, “Музей народнага побыту”, а таксама “Загадкі з вясёлай хаткі”. Мерапрыемства прайшло весела, насычана і цікава. Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды.