Прадметны тыдзень "Сучасны ўрок"

24.04.2024

У рамках прадметнага тыдня “Сучасны ўрок” 24 красавіка Мінкевіч Т.А. правяла адкрыты ўрок у 5 “Б” класе па тэме “Антонімы”.

У аснову ўрока пакладзены асобасна-арыентаваны падыход да навучання, дзе ўсё скіравана на развіццё асобы вучня. У пачатку ўрока вучні ставілі перад сабой задачы праз працяг сказаў: я ведаю…, я буду ўмець…, я хачу даведацца…

На ўроку паказалі добрыя веды па тэме, уменне падбіраць антонімы, знаходзіць “чацвёртае лішняе”.

Асноўная ўвага была скіравана на вясновыя святы: Гуканне вясны, Саракі, Звеставанне, Вялікдзень. Вучні стваралі свае тэксты пра вясну, многія выбралі заданне скласці замалёўку па малюнку.

На ўроку была створана камфортная для работы атмасфера, сітуацыя поспеху для кожнага, былі дадзены заданні на выбар. Урок прайшоў хутка і паспяхова.