Наведванне літаратурна-краязнаўчага музея Сольскай сярэдняй школы імя Мар'яна Дуксы

02.05.2024

2 мая вучні XI класа дзяржаўнай установы "Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні" наведалі літаратурна-краязнаўчы музей Сольскай сярэдняй школы імя Мар'яна Дуксы. Настаўнік гісторыі, загадчык музея Бабойць Алена Антонаўна правяла цікавую экскурсію пра гісторыю Смаргоншчыны, аг. Солы. Шмат увагі надала творчасці нашых смаргонскіх паэтаў, падрабязна расказала пра жыццё і творчасць Мар'яна Дуксы.